Мая Радзіма - Беларусь


Беларускія народныя рухомыя гульні


«ГРУШКА»

Дзецi бяруцца за руки, утвараючы круг, усярэдзiне якога становiцца хлопчык або дзяучынка. Гэта i будзе грушка. Дзецi ходзяць у карагодзе вакол грушкi, спяваюць песню, называючы iмя таго, хто стаiць усярэдзiне круга :

—  Мы пасадзiм грушку

Усе, усе,

Няхай наша грушка

Расце, расце.

Вырасцi ты, грушка,

Вось такой вышынi.

Распусцiся, грушка,

Вось такой шырынi!

Расцi, расцi, грушка,

Ды у добры час.

Патанцуй, Марылька,

Паскачы для нас.

А ужо нашa грушка

Распусцiлася,

А наша Марылька

Зажурылася.

А мы тую грушку

Усе шчыпаць будзем.

Ад нашай Марылькi

Уцякаць будзем.

Грушка усярэдзiне круга павiнна рабiць усе, аб чым спяваецца у песнi, — танцаваць, кружыцца. Пры словах песнi «вось такой вышынi», «вось такой шырынi» дзецi поднiмаюць рукi угору, разводзяць iх у бакi. Калi спяваюць « а мы тую грушку шчыпаць будзем», усе наблiжаюцца да грушкi, каб ушчыпнуць, i хуценька уцякаць, а грушка ловiць каго – небудзь з дзяцей, ставiць яго на свае месца усярэдзiне круга, i гульня паутараецца. 

«ШУЛЯК»

Дзецi выбiраюць са свайго асяроддзя матку i шуляка – звычайна найбольш спрытных з дзяцей. Матка становiцца спераду, а за ею у рад дзецi i моцна трымаюцца за пояс адзин у аднаго. Такiм чынам стаяць да пачатку гульнi. Тады шуляк садзiцца на кукiшки перад маткаю, капае ямку i гаворыць:

—          Капаю, капаю ямачку!

—          Нашто табе ямачка?

—          Агонь палiцi.

—          Нашто табе агонь?

—          Мяса варыцi.

—          Нашто табе мяса?

—          Дзяцей кармiцi.

—          А дзе ж ты мяса возьмеш?

—          У цябе.

—          А я не дам!

—          А я вазьму!

I з крыкам : «А я вазьму!» – шуляк кiдаецца лавiць апошняга хлопчыка.

Матка ж iмкнецца не дапусцiць гэтага. Злоуленны хлопчык адыходзiць убок i ужо не удзельнiчае да канца гульнi, а шуляк такiм жа чынам стараецца пералавiць усiх.

«У МЯДЗВЕДЗЯ НА БАРУ»

Аднаго з удзельнiкау гульнi выбiраюць або прызначаюць мядзведзем. Мядзведзь ходзiць па сваiм лесе, шукае, хто яму робiць шкоду. Дзецi прыходзяць у лес па ягады, па грыбы. Яны ходзяць i разам спяваюць песню :

—          У мядзведя на бару

Грыбы, ягады бяру.

Мядзведзь рычыць,

На нас глядзiць.

Дзецi могут некалькi разоу праспяваць сваю песню. Мядзведзь выбiрае зручны момант, каб кiнуцца на iх. Ен бяжыць за дзецьмi, стараецца каго – небудзь злавiць. Хто будзе злоулены першым, той становiцца мядзведзем. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль дзецям не надакучыць.

 «У ГУС

Усе гусi. Выбiраюць ваука i матку. Гусi стаяць насупраць маткi, а воук памiж iмi.

Памiж маткай i гусямi дыялог :

—          Гуci, гусi !

—          Га-га-га.

—          Есць хацiце ?

—          Да-да-да.

—          Ну ляцiце.

—          Нельга нам.

—          А чаму?

—          За гарою шеры воук, не пускае нас дамоу.

—          Ну, ляцiце, як хацiце, а к вауку не падхадзiце.

Гусi бягуць да маткi. Воук ловiць. Калi зловiць каго, той пераходзiць да ваука i разам з iм ловiць гусей пасля чарговага дыялога. Так працягваецца, пакуль не будуць злоулены усе гусi.

«ЛАВIЦЬ КУРЫ»

 У гульнi можа прымаць удзел вялiкая колькасць дзяцей. Адзiн з удзельнiкау – певень, астатнiя – куры. Пеуню завязваюць вочы хустачкай. Ен расстауляе рукi i гонiць курэй пад печ :

—          Кыш пад печ, кыш пад печ…

Потым певень пытае :

—          А колькi вас есць?

—          Колькi у лесе дроу!

Куры разбягаюцца, а певень ловiць iх з завязаннымi вачыма.

Кожную курыцу мусiць злавiць тры разы. Пасля усе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткi або ручнiка. З кожнай курыцай адбываецца размова:

—          На чым сядзiш?

—          На ганачку.

—          За што трымаешся?

—          За клямачку.

—          А што гэта збоку?

—          Бочка.

—          А што у бочцы?

—          Мед.

—          А каму есцi?

—          Пану i мне, а пеуню нос у смале.

Тады певень б*е пыткай курыцу, тая уцякае i хаваецца. Калi ж курыца на пытанне «Каму есцi?» адказвае : «Пеунiк, певунок, для цябе мядок», — певень яе не чапае, а пераходзiць да наступнай.

«БАБА ЕШКА»

Удзельнiчае у гульнi неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбiраюць бабу Ешку. У яе два сабакi – Байкал i Мухтар. На зямлi адводзяць круг. Гэта сад. Баба Ешка i сабакi у крузе. Усе удзельнiкi гульнi бегаюць па-за кругам i крычаць

—          Баба Ешка, касцяная ножка!

Баба пасылае сабак лавiць дзяцей. Усе уцякаюць. Каго сабакi зловяць, той становiца на месца бабiнага сабакi.




Комментариев нет:

Отправить комментарий

В рамках республиканской пожарно-профилактической акции «За безопасность вместе»

  В рамках республиканской пожарно-профилактической акции «За безопасность вместе» группа «Звёздочка»✨ ГУО «Специальный детский сад» провела...